У суботу ў школе сумна не бывае!

17.10.2020

Ёсць у нашым календары вельмі добрае, цёплае і зразумела для ўсіх свята, якое прысвечана самаму блізкаму і дарагому чалавеку - МАМЕ. З першых дзён прыходу ў гэты свет нас сустракаюць маміны вочы, саграваюць маміны рукі, засцерагае ад нягод мамчына сэрца. Яно месціць у сабе нашы радасці і нягоды. Радасна трымціць, назіраючы нашы першыя крокі і першыя маленькія перамогі. Мамы адрозніваюцца шчодрасцю душы, адданасцю, паразуменнем, любоўю і вялікім цярпеннем.

У нашай установе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці:

- на працягу тыдня ў школьнай бібліятэке была арганізавана аўтарская выстава “Лялькі маёй матулі”;
- для вучняў пачатковых класаў была арганізавана майстэрня “Падарунак матулі";
- з вучнямі 5-6 класаў праведзены майстар-клас па вырабу паштовак;
- старэйшыя вучні прынялі ўдзел у нашай традыцыйнай акцыі-віншаванні матуль.