Суботні настрой 19 верасня

19.09.2020

Шосты школьны дзень для навучэнцаў установы - гэта цудоўная магчымасць атрымаць пазітыўныя эмоцыі, карысныя веды і добры настрой.

19 верасня ва ўстанове прайшоў шосты дзень пад назвай "Суботні настрой". Вучні змаглі папоўніць свае веды і проста добра правесці час на наступных мерапрыемствах: квэст "Я  -  чытач!" у бібліятэцы,  акцыя "Падары ўсмешку", занятак з псіхолагам "Мая жыццёвая роля" і, вядома, актыўныя эстафеты ў спартыўнай зале, якія праводзіліся ў рамках абласной акцыі "Міншчына спартыўная".