Весткі шостага школьнага дня

12.09.2020

Шосты школьны дзень заўжды цікавы! Гэты тэзіс кожную суботу падцвярджаецца вясёлымі ўсмешкамі на тварах навучэнцаў. 12 верасня рабяты сталі ўдельнікамі шэрага мерапрыемстваў, сярод якіх асноўным, вядома, была агульнашкольная спартакіяда, прысвечаная пачатку навучальнага года. 

Вучні былі падзелены на дзве каманды. Каманды былі моцныя. Удзельнікі весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе. Спартландыя ўдалася! У спартыўнай зале панаваў дух спаборніцтва, камандны азарт быў высокім.