"Насустрач новым адкрыццям!", вынікі суботы

05.09.2020

Насустрач новым адкрыццям!

Пад такім дэвізам стартаваў першы шосты школьны дзень у новым навучальным годзе. 

Скончылася цёплае бесклапотнае лета. Празвінеў першы званок, які абвясціў пра пачатак новага навучальнага года. Першая школьная субота была прысвечана двум вельмі важным і значным мерапрыемствам: акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” і Дню беларускага пісьменства.

Спачатку спартыўная эстафета “Спрытныя, моцныя, смелыя” сабрала ўсіх жадаючых у спартыўнай зале. А пасля не менш цікавыя падзеі разгарнуліся на першым паверсе школы, дзе праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Настаўніца пачатковых класаў Крысціна Іванаўна Рубчэня правяла турнір знаўцаў беларускай мовы, на якім навучэнцы памераліся сілай розуму і кемлівасцю, а таксама праявілі свае творчыя здольнасці. Пераможцы турніру атрымалі салодкія падарункі. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Мікалаеўна Ляўковіч правяла для вучняў 5-7 класаў віртуальную "вандроўку па родным краі". Школьны бібліятэкар Вольга Віктараўна Анпілогава аформіла выставу беларускай літаратуры і перыядычнага друку.

Ярка, спартыўна, насычана, цікава, пазнавальна прайшоў першы ў новым навучальным годзе шосты школьны дзень.