Дзень карысных спраў

28.03.2020

Апошні шосты школьны дзень трэцяй чвэрці супаў з правядзеннем раённага суботніка па добраўпарадкаванні на зямлі, што, канешне ж, выклікала ініцыятыву нашых навучэнцаў паўдзельнічаць у карысных справах і ўнесці свой уклад у прывядзенне тэрыторыі школы і аграгарадка ў парадак пасля зімы. Далучыліся да актыўнай працы ўсе: настаўнікі, выхавацелі, класныя кіраўнікі, навучэнцы пачатковай і сярэдняй школы.

Вынік узрадваў усіх удзельнікаў працоўнага дэсанту - чыстата і прыгажосць вакол нас.