Вясенні калейдаскоп

21.03.2020

Шосты школьны дзень 21 сакавіка аказаўся насычаным не толькі традыцыйнымі спартыўнымі, творчымі і інтэлектуальнымі мерапрыемствамі. Група навучэнцаў школы на чале з настаўнікам працоўнага навучання Гаўрыловічам І.М. і педагогам-арганізатарам Рублеўскай Д.Д. паўдзельнічалі ў працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню помніка загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны жыхарам Скірмантава "У гонар агульнай Перамогі". 

А ў гэты час ва ўстанове вучняў чакалі выхаваўчыя мерапрыемствы: для вучняў пачатковых класаў  -  псіхалагічны занятак "Казка ў маім жыцці", для 5-7 класаў  -  "Любімыя радкі да сусветнага дня паэзіі", для вучняў 8-9 тэматычная паліца "Францыск Багушэвіч і яго час".