Пазнавальная субота

14.03.2020

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 14 сакавіка былі прысвечаны Дню Канстытуцыі РБ. З малодшымі вучнямі была праведзена пазнавальная гутарка на тэму: "Галоўны закон краіны". Вучні 5-7 класаў наведалі школьную бібліятэку, дзе Вольга Віктараўна падрыхтавала для іх выставу "Як жыве наша краіна". Старэйшыя навучэнцы пад кіраўніцтвам Южык Раісы Леанідаўны правяралі свой узровень прававой адукаванасці на віктарыне "Закон ёсць закон!".

Псіхолаг Анастасія Мікалаеўна ў завяршэнне Тыдня прафілактыкі наркаманіі падрыхтавала для дзяцей пачатковых класаў ролевую гульню "Пасееш звычку  -  пажнеш характар". А для бацькоў навучэнцаў - паседжанне клуба "Сям'я" на тэму: "Як выхаваць сабе памагатага".