Суботні калейдаскоп

08.02.2020

У мінулую суботу навучэнцаў чакаў сапраўдны калейдаскоп мерапрыемстваў: заняткі на факультатыве, у аб'яднаннях па інтарэсам, дадатковыя заняткі на прадметах... У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Зіма" вучні пачатковых класаў у спартыўнай зале спаборнічалі між сабою у спрытнасці, сіле, шпаркасці. Пасля чаго малодшыя вучні разам з настаўніцай пачатковых класаў Нінай Чаславаўнай сталі ўдзельнікамі "Латэрэі добрых спраў", а таксама пад кіраўніцтвам школьнага псіхолага Анастасіі Мікалаеўны вучыліся вырашаць канфлікты (занятак "Канфлікты і шляхі іх вырашэння"). Для вучняў 8-11 класаў было арганізавана мерапрыемства "Агеньчык памяці" да дня памяці юнага героя-антыфашыста. Бацькі навучэнцаў таксама не былі абдзелены ўвагай - для іх працаваў клуб "Сям'я" пад кіраўніцтвам псіхолага. У гэты раз абмяркоўвалі тэму "Звычкі бацькоў - звычкі дзяцей". Сумненняў няма - занятак знайшоўся кожнаму!