Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

23.09.2022

З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь,  праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
Напярэдаднi правядзення Тыдня, 16 верасня 2022 года, арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

 

У рамках Тыдня навучэнцы азнаёміліся з выставай вучэбнай і мастацкай літаратуры, якую для іх падрыхтавала школьны бібліятэкар Вольга Віктараўна Анпілогава,  атрымалі ўлёткі з цікавымі фактамі пра беларускую мову і, вядома, прынялі самы актыўны ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў Тыдня, сярод якіх: 

Інфармацыйныя гадзіны “Пісьменнікі – юбіляры”
Конкурс малюнкаў “Агародніна” (у рамках акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”)
Экскурсія ў школьны музей “Роднай мовай пра родны край”
Конкурс на лепшага чытальніка верша аб Радзіме
Выстава дзіцячай творчасці “Вокладка да любімага твора ”
Інтэрактыўная дыктоўка “У слове родным – важкі сэнс!”
Квэст - азбука “Крыніца чалавечага жыцця”
Майстар-клас з кір. гуртка “Чароўная лялька” Ламака Л.Ф. “Назвы лялек- абярэгаў па-беларуску”
Акцыя “Беларускія часопісы для дзяцей” (Наведванне мясцовай бібліятэкі ў СДК)

Тыдзень завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамаглі праявіць сябе.