Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі

06.05.2022

6 мая 2022 года ўспомніць тых, хто ваяваў за нашу Радзіму, ушанаваць памяць загінуўшых герояў памкнуліся прадстаўнікі раённай адміністрацыі, вайскоўцы вайсковай часткі 30151 і навучэнцы Скірмантаўскага ясляў-сада - сярэдняй школы. Мерапрыемства прайшло на мемарыяле ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.

— У гэты святы для кожнага з нас дзень мы як ніколі які адчуваецца сувязь часоў і пакаленняў. І заўсёды будзем памятаць, якім коштам была заваявана перамога. Подзвіг герояў служыць нам прыкладам на ўсе часы, – адзначыў старшыня Путчынскага сельскага Савета дэпутатаў і сельскага выканаўчага камітэта Яўгеній Станіслававіч Сыч.

Са словамі ўдзячнасці ў адрас герояў-пераможцаў выступілі прадстаўнік вайсковай часткі 30151 Артур Уладзіміравіч Супрэнь і намеснік дырэктара Скірмантаўскага ясляў-сада  -  сярэдняй школы Анастасія Мікалаеўна Дашукевіч. Мітынг працягнуўся хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да мемарыяла.