Важна ведаць!

02.05.2022

У наш час ва ўсім свеце назіраецца ўстойлівы рост злачынстваў злучаных з вырабам і распаўсюдам парнаграфіі, у прыватнасці дзіцячай парнаграфіі, што ў сваю чаргу ўплывае на рост сэксуальных злачынстваў у стаўленні непаўналетніх. Не абыйшоў дадзены кірунак і Рэспубліку Беларусь. Злачынсты здзяйсняюцца як у стаўленні непаўналетніх, так і самімі дзецьмі.

У 2021 годзе падлеткамі здзейснена 3 злачынствы па ст. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У бягучым навучальным годзе ў дачыненні да непаўналетняга ўзбуджана 1 крымінальная справа па названым артыкуле КК.
Так непаўналетні А., 2004 г.н., навучэнец 11 класа, з дапамогай мабільнага тэлефона ў ананімным Інтэрнэт-чаце "Nekto.me" знаёміўся з загадзя для яго непаўналетнімі дзяўчынкамі, у асноўным з Расійскай Федэрацыі. У ходзе зносін з дапамогай мэсанджараў "Telegram", "Whatsapp" і "Instagram" схіляў іх да вырабу і перасылцы яму матэрыялаў інтымнага характару, у тым ліку парнаграфічных. Гэтыя матэрыялы падлетак захоўваў у памяці мабільнага тэлефона, а таксама на прыватным "Telegram" канале.

06.04.2022 у дачыненні А. распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 343 КК, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў са штрафам або без штрафу.