КАНІКУЛЫ

Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!

Шчыра віншуем вас з надыходам канікул!
Жадаем вам сонечнага надвор’я і выдатнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
З пачаткам канікул, нашых дзяцей падпільноўвае павышаная небяспека на дарогах, каля вадаёмаў, у лесе, на гульнявых пляцоўках, у дварах.
     Каб дзеці добра адпачнулі, засталіся здаровымі і жывымі трэба памятаць шэраг правілаў і ўмоў пры арганізацыі іх адпачынку з бацькамі, сваякамі, сябрамі (на дачы ці ў вёсцы ў бабулі):
• фарміруйце ў дзяцей навыкі забеспячэння асабістай бяспекі;
•  правядзіце з дзецьмі індывідуальныя гутаркі, растлумачыўшы важныя правілы, выкананне якіх дапаможа захаваць жыццё;
• вырашыце праблему вольнага часу дзяцей;
• памятаеце! Познім вечарам і ўначы (з 23.00 да 6 гадзін раніцы) дзецям і падлеткам заканадаўча забаронена з'яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых;
• увесь час будзьце ў курсе, дзе і з кім ваша дзіця, кантралюйце месца знаходжання дзяцей;
• не дазваляйце размаўляць з незнаёмымі людзьмі. Растлумачыце дзіцяці, што ён мае поўнае права сказаць "НЕ" заўсёды і каму заўгодна, калі гэты "хтосьці" спрабуе прычыніць яму шкоду;
•  растлумачыце дзецям, што ні пры якіх акалічнасцях нельга садзіцца ў машыну з незнаёмымі людзьмі;
•  пераканаеце дзіця, што па-за залежнасцю ад таго, што адбылося, вы павінны ведаць пра здарэнне, ні ў якім разе не сярдуеце, заўсёды прыміце яго бок. Растлумачыце, што некаторыя факты ніколі нельга трымаць у таямніцы, нават калі яны абяцалі захоўваць іх у сакрэце;
• каб не стаць ахвярай ці вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні, навучыце дзяцей правілам дарожнага руху, навучыце іх быць уважлівымі на дарозе і ў грамадскім транспарце;
• выяўляйце асцярожнасць і выконвайце ўсе патрабаванні бяспекі,знаходзячыся з дзецьмі на гульнявой ці спартыўнай пляцоўцы, у паходзе;
• вывучыце з дзецьмі правілы язды на веласіпедах,   скутарах, мапедах, матацыклах.
• Памятайце! Дзецям, якім няма 14 гадоў, забаронена кіраваць веласіпедам на аўтамагістралях і прыраўнаваных да іх дарогам, а дзецям, якім няма 16 гадоў, скутарам (мапедам).
Памятаеце, што ад прыроды дзеці бестурботныя, даверлівыя і няўважлівыя. Таму, чым часцей вы нагадваеце дзіцяці нескладаныя правілы паводзін, тым больш верагоднасць, што ён іх запомніць і будзе ўжываць. Вы павінны рэгулярна іх нагадваць.
 
 АСЦЯРОЖНА НА ДАРОЗЕ

Своечасова навучайце дзяцей уменню арыентавацца ў дарожнай сітуацыі, выхоўвайце ў дзіцяці запатрабаванне быць дысцыплінаваным і ўважлівым на вуліцы, асцярожным і абачлівым.

Не адпускайце дзіця без дарослых на дарогу.

Трымаеце дзіця за руку, не дазваляйце сыходзіць з тратуару.

Прывучайце дзіця хадзіць спакойным крокам, прытрымваючыся правага боку тратуара.

Нагадвайце, што дарога прызначана толькі для машын, а тартуар для пешаходаў.

Прывучайце да правіла: пераходзіць дарогу можна толькі па пераходзе (наземнаму і падземнаму).

Не дазваляйце дзіцяці ў грамадскім транспарце высоўвацца з акна, выстаўляць рукі ці якія-небудзь прадметы.