У школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

31.05.2023

Сёння, 31 мая, у Скірмантаўскай сярэдняй школе для навучэнцаў 1-8 класаў прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года.

Па традыцыі ў гэты дзень у школе сабраліся педагогі ўстановы, навучэнцы і іх бацькі.

На лінейцы былі адзначаны навучэнцы, якія на працягу ўсяго навучальнага года актыўна ўдзельнічалі ў школьных і раённых конкурсах і мерапрыемствах розных напрамкаў, прадметных алімпіядах. 

І, вядома ж, гучалі пажаданні добра і плённа правесці летнія канікулы: адпачыць, набрацца сіл і дадатных эмоцый, знайсці новых сяброў і не забыцца старых. І з радасцю прыйсці ў школу на будучы год!

Яшчэ ў гэтым раздзеле